Sep 29, 2016 17:01
Вельмі люблю адчуванне, калі глядзіш на старыя ілюстрацыі ці працы, і прыгадваеш музыку ці аўдыёкніжку, пад каторую рабіліся. Амаль заўжды запамінаецца нейкі рэзкі і дакладны кавалак, і гэта бы зноў акунуцца ў той самы момант жыцця. Надзвычай люблю гэты сакрэтны стан падвойнага дна, дасяжнага толькі стваральніку.
Монстрам дадаю яшчэ й мікрасловы, яны - мой дзеннік.