Натуральная расчыстка

Mar 31, 2013 19:46

Год натуральнай расчысткі не прайшоў бясследна.
У Буцавічах Раду і ўсю астанюю кампанію расчышчаў Кірыл, і бывала, што кабыла шчупала на камянях і на цьвердым моцна асьцярожнічала.
Самі па сабе капыты ў яе правільныя і роўныя, капытны рог заўжды быў у добрым стане. Я ніколі толкам не замарочвалася пытаньнямі расчысткі і пільна не ўдавлася ў дэталі як там і чаму працуе.

Але тыдзень таму заўважыла, як Рада бегае па самых мерзкіх грунтах - на плацу былі ледзяшы, калдобіны і цьвердая натаптаная калея. Кабыла лётала, сьмела прызямлялася з пяткі і нават вынайшла ў глыбіні сваёй загадкавай душы рысь з падвісаньнем. Шмат большым стаў вынас нагі наперад.
Восеньню на прабегу быў кавалак дарогі з такім грунтам, што пішы прапала - цьвердая роўная зямля з маленькімі вострымі каменьчыкамі, а Рада нават ні разу не аступілася.

Так што загадкавая натуральная расчыстка мне падабаецца. Ды й праўда падаецца лагічнай, нашто выразаць падэшву і стрэлку, калі не біць туды падкову?

Рада, лошаДЗь

Previous post Next post
Up