восень, коні, прыём нармальны

Oct 23, 2012 13:17

Здымачак з версьневага прабегу.


photo hosting

У конных справах усе добра, кабыла яблычная і круглапопая, зыркае навокал вясёлым вокам і носіцца задраўшы хвост. Яна стала вельмі ўважлівай і пад верхам, і падчас заняткаў з зямлі. Лезьці на сьпіну мне ўсе больш лянота, часта бегаю яе на плацу, без корды. Раней яна прабегівала з козлікамі паўтары круга, вельмі ганарылася сабой і станавілася помнікам. Наступныя паўгадзіны даводзілася Ксене насіцца па плацу з ваяўнічымі воплямі і бічом.

Зараз Радунь прасякла фішку, што патрабуецца, і пачала працаваць, а не насіцца абы-як, бегае з сур'езным тварам, цягнецца на рысі, мяне вухам слухае. Самы значны прагрэс - яна пачала шагаць па сьценцы, апусьціўшы нізка нос, шагаць актыўна. Я доооўга не магла растлумачыць кабыле, што на плацу можна шагаць без мяне, не ў сьпіну носам. Яно ці рысіла, ці стаяла, шагалася толькі хвосьцікам.
Пабегае - прыходзіць чухацца, падстаўляе нос, ахвотна робіць уступкі, асаджваньні, ножкі падымае. Надакучвае - адыходзіць, зноў бегаем па сьценцы. Ёй стала рэальна цікава займацца. Раней я і на чомбуры не магла дабіцца, каб яе высокасьць зьвярнула на мяне ўвагу, а зараз нават недавуздак не патрэбны на плацу.

З кхыкамі ўсё па-ранейшаму. Летам была малайцом, па восені зноў пачыхвае раз-другі. Заварваем ёй траву.

Але што ні кажы, Рада - вельмі кемлівы зьвер.Адзін вечар кашляла на плацу падчас заняткаў, разоў 6-7, дыхала не ахці. Для яе гэта вельмі шмат. Кашаль добры быў, вільготны. Адбегалі мы з паўгадзіны- хвілін сорак - з носа соплі пацяклі, шмат. Я папрасіла кабылу галаву апусьціць і за мной актыўна топаць. Паўгадзіны, не меньш, яна сама цягнула нос да зямлі, ні разу не адстала і не завісла ля Рыўеры, што з нясчасным выглядам тусавалася ля выхаду. Калі яна адшагалася, стала - глядзіць на мяне ўважліва, мол, саплёў больш не маем, маем намер ісьці есьці траву.
Залатая вараная кабыла!

На наступным тыдні будзе доктар, пілаваць Рыўеры зуб'я, пакажу Раду на прадмет дыхалкі. Мінулы яе агляд мне спадабаўся, вельмі ўважліва, дасьціпна, без спешкі і з тлумачэньнямі.

Рада, лошаДЗь

Previous post Next post
Up