пераезд на Каляды

Dec 27, 2011 13:35

На Каляды перавезлі Раду на новую стайню. Шкада было расставацца з Буцавічамі, але так трэба. Пераехалі ў маханькую стайню на дзьве галавы зусім побач з горадам.
Першыя дні на новым месцы Радунь перажывае, дрэнна кушае, перапала.
Спадзяюся, абвыкнецца і будзе давольным тоўстым кабылам.

Рада, лошаДЗь

Leave a comment

fflyingdutchman December 27 2011, 11:30:22 UTC
Абвыкнецца, канешне. А куды пераехалi?

Reply

snywonder December 27 2011, 11:44:36 UTC
Мы паехалі ў Валяр'янава. Выбралі, бо паверылі ў добрыя рукі гаспадыні дома, добры водгук ветэрынара.
Там выгул у невялічкай левадзе, але цэлы дзень і ў кампаніі. Сена шмат і добрай якасьці, праўда кабыла пакушаць пакуль што забывае(((

Reply

fflyingdutchman December 27 2011, 15:36:48 UTC
О, у Светы? Калi так, то Рада будзе катацца у масле у лiтаральным сэнсе. I з Ромкам паладзяць :) Добры выбар! Можа, як-небудзь там будзем, пабачым Раду.

Reply

snywonder December 27 2011, 16:34:47 UTC
Пакуль што Ромка кідаецца на яе злобна
Так-та мне задецца яны ўжо паладзілі, стаяць і холку адзін адному чухаюць, але за ежу мерын гатовы ададраць Радзе галаву. Калі на гарызонце есьць чалавек і ен ня даў сушку, мала таго, яшчэ забараніў сябе шчыпаць за куртку- ен са страшэнным аскалам кідаецца на кабылу ці намагаецца ўдарыць яе задам. Я такога яшчэ не бачыла, праўда. Ці пускае да сена пакуль не ведаю- трэба як-н паназіраць за імі.
Ясна, што конь гаспадарскі, любімы і разбэшчаны... але ад таго не лягчэй.
А вы таксама былі ў Святланы на пастоі?

Reply

fflyingdutchman December 27 2011, 17:17:51 UTC
не, у нас пакуль што некага ставiць. але мы прыязджалi да Светы на коней i ,бачылi, як яна ставiцца да "пастаяльцау".

Reply

snywonder December 27 2011, 17:46:10 UTC
Ну што ж, вельмі радуе яшчэ адзін добры водгук) Будзем спадзявацца, усе добра будзе

Reply


Leave a comment

Up