Застацца (Так далёка, так блізка)

Apr 11, 2008 17:26

Не скажу, што гэты верш мае нейкія там супер-пупер мастацкія вартасці, але ўсе прэтэнзіі да гурта U2. Да майго перакладу гэта была іх песня "Stay (Faraway So Close)" :-)
Не судзіце строга, гэта мой другі ў жыцці вершаваны пераклад песні (першы быў "Walk Away" Францаў, але мне ён не вельмі падабаецца).
Могуць быць нейкія хібы, але выбачайце - перакладала па памяці, калі ў мяне было "акно" паміж лекцыямі.

ЗАСТАЦЦА (ТАК ДАЛЁКА, ТАК БЛІЗКА)

Зялёны светлафор. Начная крама.
Зайшла туды за пачкам цыгарэт.
Не, ты не паліш, дый не хочаш нават...
Гэй, дзеўчына, ты рэшту хоць правер!
Ты выглядаеш зараз, як машына,
Што трапіла ў аварыю, чые
Калёсы круцяцца, але, мая дзяўчына,
Сама яна разбілася ўшчэнт.
Ты кажаш, што ўвагі не звяртаеш,
Калі ён б'е цябе? Што ты жывеш,
Калі табе балюча робяць? Знаеш,
Усё не так, як хочацца табе.
Чырвоны светлафор і шэры ранак...
Чапляешся за яму ў зямлі
І падаеш. Вампір ты ці ахвяра?
Усё залежыць ад таго, з кім ты.
Раней любіла дома заставацца,
Глядзець па тэлебачанні ток-шоу,
Ты ведала ўсе рэплікі на памяць,
Хто што згубіў і кто каго знайшоў.
Але ўсё роўна ты мяне не бачыш,
Глядзіш заўсёды быццам скрозь мяне.
Ты да мяне звяртаешся і плачаш,
Але й мой дотык не адчуць табе.
Ты ведаеш, калі б я мог застацца,
Я памяняў бы месцам дзень і ноч,
Прымусіў дзень выконваць абяцанні...
Хапіла б ночы нам на ўсё адной.
Далёка так і ў той жа час так блізка...
Над плынямі статычных рад'ёхваль
Цяпер ты проста ўключыш тэлевізар
І можаш падарожнічаць амаль
Усюды. Хочаш - трапіш у Маямі,
Альбо, напрыклад, у Новы Арлеан,
У Лондан, Белфаст ці Берлін туманны -
Цяпер ніякіх цяжкасцяў няма.
Але калі ты слухаеш, паклікаць
Цябе я, хоць хачу, ды не змагу;
Ты рызыкуеш, скачучы, зваліцца.
Крычыш - я чую, ды не памагу.
Ты ведаеш, калі б я мог застацца,
Я памяняў бы месцам дзень і ноч,
Прымусіў дзень выконваць абяцанні,
Я дэманаў і духаў бы знайшоў,
Я б дапамог табе пераадолець
Твой страх, найперш перад самой сабой.
Калі б застацца толькі мог з табою...
І ночы нам хапіла бы адной.

переводы, песни, песні, музыка, пераклады

Previous post Next post
Up