Ренку

Mar 14, 2007 07:25


Было написано вчера на лекции по белорусскому в компании Гали и Маргариты)) Мои столбики - 2-й, 5-й, и т.д.))

РЭНКУ

Сакура цвіце,
А канюшына твая ўжо
Асыпалася.

Канюшыны той лісты
Збяру ды зберагу я!

Вось люд цікавы!
Сядзяць, спрачаюцца ды
Вершы пішуць тут!

Вершы мае панёс ты,
Вецер з вяршыні Фудзі!

Вершы ірландцаў
Ды іх дух несмяротны
Крыўдзіць не трэба!

Хто тут крыўдзіць каго? Мы
Добрыя, пушыстыя!

Мы пакахалі
Юнага самурая
З краю валійцаў.

Уэльс той, цудоўны наш край,
Край прыгожых хлапчынаў!

Што раблю я тут!
Трэба рэчы пакаваць,
Хутка ад’язджаць!

Куды, цікава, ты ўжо
Намылілася, Галю?!

Так, сапраўды ўжо,
Як нам ладзіць аблаву
Ды на валійца?

Канешне! Навошта ім,
Бедным, прападаць без нас!

Аднак баюся,
Што аднаго нам мала.
Нас трое, сябры.

Ведаю трох я, сябры,
Нам прыгожых валійцаў!

Добра! Цікава,
А хлопцы ведаюць, што
Наканавана?!

Яны мыюць кілты ўжо,
Каб расфранціцца для нас.

Не блытай жа іх,
Бедных, з шатландцамі!
Валійцы руляць!

творчество

Previous post Next post
Up