Акно ў двор

Sep 16, 2009 19:56

     Вось ужо тры месяцы, як пераехаў у пакой, вокны якога выходзяць у двор тыпу "амаль калодзеж", а не на вулачку, як было да таго. І калі раней жыццё за акном бурліла ўначы (чаму спрыяе наяўнасць немалой колькасці начных забаўляльных установаў у наваколлі), то цяпер яно бурліць удзень. Адчуйце розніцу: раней - п'янае гігіканне на нямецкай, турэцкай, сербскай, албанскай, гішпанскай і г.д., крыкі, рогат, гуканні, у тым ліку не раз чутае "Іра, выхаді, блядь", выццё клаксонаў ды сігналізацыі; цяпер - цэлы дзень навылёт дзіцячыя галасы, якія бясконца клічуць адно аднаго: "Hynku! Viléme! Jarmilo!" "Mario! Jelena! Stefan!", тыя дзеці лётаюць, гуляючы ў хованкі, а час ад часу нехта з маленькіх Марыё, Еленаў ды Штэфанаў стаіць ля сценкі і лічыць, старанна вымаўляючы па-венску: "Эайн, цвэа, дрэа..." А ў суботу хтосьці вучыцца граць на флейце і ўвесь двор на пару гадзін запаўняецца музыкай, хай яшчэ недасканалай, але вельмі шчырай і пранізлівай.
     Праз тыдзень абдыму нарэшце Алеську.

дзеці, жытка

Previous post Next post
Up