Гутарка з Алегам Трусавым
Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка
Нядаўна мне давялося прачытаць успаміны віленскага беларускага дзеяча часоў вайны, доктара мэдыцыны Язэпа Малецкага «Пад знакам Пагоні». Выдадзеныя яны ў 1976 годзе ў Таронце беларускім выдавецтвам «Пагоня». Са старонак кнігі паўстаюць страшныя карціны віленскай беларускай трагедыі ў канцы 30-х пачатку 40-х гадоў. Над беларусамі ў беларускай сталіцы зьдзекваліся і палякі, і летувісы, і расейцы, і немцы. І ня толькі зьдзекваліся, але і нішчылі нас, даносілі на нас, і, нават, ужо будучы самі ў падпольлі, адстрэльвалі нашых дзеячоў. Напрыклад, толькі на суседняй Лідчыне за час вайны польскае падпольле забіла 1200 беларусаў. Трагедыя адарванага ад краіны места…
Але там, на беларускім Захадзе, гістарычныя абставіны склаліся так, што як на Віленшчыне, гэтак і на Беласточчыне, існаваў уласна беларускі рух, які так ці іначай бараніў беларусаў і сьведчыў пра іхную прысутнасьць. Там акупанты так ці іначай заўсёды лічыліся і лічацца зь беларусамі.
А што на беларускім Усходзе, падумалася мне, што са Смаленшчынай і Смаленскам? Там ужо цэлыя стагодзьдзі ніхто не бароніць Беларушчыну. Чым гэтае места было для Беларусі і чым яно ёсьць для нас цяпер? Ці закрытае смаленскае пытаньне? І ўвогуле - ці дастаткова ўвагі мы надаем Смаленску, аглядаючыся на сваю гісторыю?
Читать далее →