Ніна Баршчэўская
У публікацыі Смаленшчына … адвечная зямля беларускага народу Уладзімер Глыбінны піша пра захаваныя ў народзе асаблівасьці беларускае мовы Смаленшчыны (у: „Беларуская Думка”, № 5, Нью-Ёрк - Саўт Рывэр 1963, с. 10-18).
Паводле ягоных сьцьвярджэньняў: „найбольш зрусыфікаваныя гарады, але на сяле добра выявілася жывучасьць беларускае мовы з усімі ейнымі асаблівасьцямі, прычым, лепш на паўдні, як на поўначы. „Браншчына” ўся аж пад Арол захавала вельмі добра беларускую мову. Тут спатыкаюцца ўсе ейныя асаблівасьці. У Смаленшчыне - беларушчына так-жа добра захавалася, хоць і не ўва ўсіх паветах (ува ўсходніх горш, як у заходніх). Цікава, што і самы Смаленск з моўнага гледзішча ня выглядае надта страшна. Людзі гавораць тут з паважна захаванымі асаблівасьцямі беларускае мовы. Асабліва войстра ўтрымалася аканьне і дзеканьне. Далей на поўнач беларушчына захавалася адносна добра аж да г. Белага” (тамсама, с.13-14).
Читать далее →