У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

Nov 29, 2015 20:41


Міраслаў Янковяк

Больш за 100 год таму лінгвісты і этнографы, якія вывучалі дыялекты, духоўную і матэрыяльную культуру, вызначалі межы рассялення беларускага этнасу. Лінія, вызначаная, напрыклад, А. Рыціхам ў 1875 г. ці Я. Карскім у 1903 г. значна выходзіла па-за сучасныя межы Беларусі. Беларусы жылі на тэрыторыях, што сёння належаць да Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Расіі. Гэта тычыцца таксама паўднёвай часткі Пскоўшчыны (не ў гістарычным сэнсе, а менавіта той часткі, якая калісьці ўваходзіла ў Віцебскую губерню, а з 1957 г. знаходзіцца ў межах сучаснай Пскоўскай вобласці).

Стастычныя дадзеныя канца ХІХ і пачатку ХХ ст. выразна паказваюць, што гэтыя паветы былі населеныя беларусамі і мелі відавочна беларускі характар. Напрыклад, ў 60-х гадах ХІХ ст. у Невельскім павеце беларусы складалі 60,8% ад усіх жыхароў, у Вяліжскім і Себежскім - нават 90,2% і 80,9% (для параўнання палякаў было адпаведна 0,9%, 3,1%, 2,2%). Гэтыя дадзеныя падцвярджаюць таксама даследванні Я. Карскага, чальцоў Маскоўскай Дыялекталагічнай Камісіі (1914 г.) і П. Бузука (1926 г.). П. Бузук асабіста наведаў Невельскі і Вяліжскі паветы і адназначна падцвердзіў беларускі характар гаворкі мясцовага насельніцтва. Самыя жыхары гэтых земляў таксама бачылі сваю моўную адрознасць ад расійцаў і беларусаў з поўдня. Бузук прыводзіць у сваёй публікацыі словы жыхаркі колішняга Вяліжскага павету: Нас называюць пылякамі (г. зн. беларусамі - П.Б.), калі паедзім за Вялікіе Лукі, а за Неўлем сьмяюцца з нас ужо за тое, што мы больше ныварачуем пы-расійську.

Чытаць далей/Читать далее

беларусы ў Расіі, Пскоўшчына, этнічная тэрыторыя беларусаў, беларускія гаворкі, вяліж, беларускае памежжа, невель, русіфікацыя, беларускія дыялекты, Латгалія, себеж

Previous post Next post
Up