1. НЕВЯДОМЫ І ІГНАРАВАНЫ
(некалькі штрыхоў да гістарычнага фону філасофіі Доўгірда)
Энгельс Дарашэвіч, беларускі гісторык філасофіі, падкрэслівае, што Доўгірд быў тыповым мысляром эпохі Асветніцтва [1]. Сапраўды, калі разглядаць яго як чалавека, які верыў у розум і спрабаваў выпрацаваць новы - альтэрнатыўны «старому», г. зн. схаластычнаму, метад пазнання, і быў здольны да пераймання філасофскіх ідэяў «мадэрнай эпохі», то можна пагадзіцца з тэзай Дарашэвіча. Але філасофія Асветніцтва была ў вялікай ступені вызваленчым ці нават рэвалюцыйным праектам. Дэ Фантэнэль, Бэйль, Ламэтры, Гельвецый, Вальтэр і амаль усе энцыклапедысты былі зацятыя змагары супраць старога рэжыму ў шырокім сэнсе слова, які азначаў для іх не толькі манархію або сацыяльную няроўнасць, але і цемрашальства, забабоны і адсталасць (якія звычайна асацыяваліся з хрысціянскай рэлігіяй).
Читать далее →