С.П. Астанковіч*
Імя А. В. Ярушэвіча непарыўна звязана са стварэннем шэрагу фундаментальных навуковых прац па гісторыі Беларусі і беларускай філалогіі. Аднак, на вялікі жаль, зараз пра яго асобу мала што вядома нават вузкім спецыялістам.
Звесткі пра Ярушэвіча ў беларускіх энцыклапедыях і іншых даведніках фактычна адсутнічаюць, у навуковай і публіцыстычнай літаратуры можна з цяжкасцю знайсці фрагментарную інфармацыю пра гэтага даследчыка [4, C. 26; 5, С. 125 - 126; 7, С. 134 - 136, 142 - 143].
Постаць Ярушэвіча і яго працы не сталі аб’ектам вывучэння айчыннай навукі. На нашу думку, даследванне светапогляду і асаблівасцей фармавання інтэлігенцыі Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. немагчыма без разгляду біяграфій асобных яе прадстаўнікоў.
Чытаць далей →