Уладзiмiр Арлоу: Бротиган-стайл

Mar 28, 2009 00:28

Грынвіцкі мерыдыян

Я думаў:
гэта дзіцячая забава -
пераступіць цераз медны пасак
мерыдыяна
і апынуцца
ў Заходнім паўшар'і,
але,
зрабіўшы гэты крок,
раптам зразумеў, што
ты засталася
ва Ўсходнім,
і мне зрабілася страшна.
Previous post Next post
Up