Warszawa, Lowicz

Sep 24, 2012 18:43

Як ні круці, а свае ўспаміны і развагі зручна пісаць сюды, у жж-шку :)
Па вяртаньні з этна-вандроўкі захацелася падзяліцца набытымі ўраджаньнямі, каб мо яшчэ каго яны натхнілі да працы :)
Таму дзялюся фотачкамі з Варшавы https://plus.google.com/photos/114939696739522333503/albums/5791759486762006657?banner=pwa

і аповядам аб мястэчку Lowicz.

From Lowicz

Ёсьць у Польшчы цэнтральнай такі маленькі гарадок - Lowicz, якіх у Беларусі сотні - Ваўкавыск ці Вілейка.
і ў тым маленькім гарадку такая шыкоўная традыцыя існуе, якой можна толькі па добраму зайздросьціць і матаць на вус, як кажуць, ды й самім узровень захаваньня спадчыны падымаць.

А традыцыя такая: на якія важныя рэлігійныя сьвяты, ці на вясельлі мясцовы люд убіраецца ў нацыянальныя касьцюмы, і ходзіць працэсіяй па горадзе. Уяўляю, як гэта прыгожа выглядае. Бо строі ў іх шыкоўныя! такая яркая і гарманічная каларыстыка! Падабраныя адзін да аднаго зялёныя і блакітна-фіялетавыя колеры ствараюць такія натуральныя, прыродныя палітры!

From Lowicz

Дык традыцыя на гэтым не сканчаецца. Ёсьць у тым мястэчку крамка-пракат, дзе кожны жадаючы можа прымераць такі строй (а строі ня зь лёгкіх! натуральныя тканіны-воўны, накрахмаленыя спадніцы)! Ну і набыць у падарунак кубачак, ці панчохі, ці каралі, ці сподачак, ці яшчэ што з этнічнымі ўзорамі рэгіёну! натхняемся, так бы мовіць :)


From Lowicz


From Lowicz

lowicz, этна, warszawa, строі

Previous post
Up