Jun 13, 2011 18:54
Можна канешне цешыцца, што беларусы нарэшце пратэстуюць, супраць чаго б то ні было. Ці ж варта? Народ, што патрабуе недарагога бензіну, хаміць ні ў чым не вінаватым кантралёрам, або «страйкуе» супраць абмежаванняў па вывазе паліва ці добрую справу робіць? Безумоўна, у такія як ёсць рамкі нас загнала ўласная дзяржава. Замест таго, каб дазволіць людзям працаваць на сябе самастойна, яна абмяжоўвала іх, змушала да спекуляцый. Але ж рынкавая гаспадарка - не манна нябесная і так проста з неба не з'яўляецца. Наўрад ці ў Еўропы цяпер хопіць грошай, каб змякчыць нам непазбежнае горкае і цяжкае заўтра. А мы далей упэўненыя, што кефір за дзве тысячы рублёў нам асабіста павінен запэўніць Савет Міністраў і кіраўнік дзяржавы. На спрыяльным фоне w międzyczasie паявіцца які-небудзь Гайдукевіч, што пад маркай «паляпшэння ўзроўню жыцця народу» спраўна і тым разам надзейна прывяжа Беларусь да негумовай першапрастольнай. І ўсе будуць цешыцца, што бензіну - хоць залейся па ўнутраных цэнах, і можна надалей вазіць яго ў Польшчу ды прывозіць адтуль пральны парашок.
Менск,
БССР,
Минск,
эта страна