Leave a comment

eblaputo March 2 2011, 18:29:17 UTC
Tut niama niczoha pafasnaha. Czaławiek paznajecca u biadzie. Heta (i Ramanczuk) - cudouny prykład.

Reply

slepynes March 2 2011, 20:12:56 UTC
Давайце не будзем пра Раманчука. Проста я, напрыклад, не ўпэўнены, што павёў бы сябе іначай у такой жа сітуацыі (што меў бы дастаткова вытрымкі і цвёрдасці). Таму лепш не гуляць па правілах КДБ і не дзяліць людзей, што насамрэч былі змушаныя казаць не тое, што думаюць і не запісваць іх у ворагі. Раманчук, можа, яшчэ скажа сваё. Але безумоўна на яго фоне Міхалевіч выглядае вельмі годна.

Reply

eblaputo March 2 2011, 20:33:57 UTC
Kali ty abrau taki szlach - budz viernym svaim idejam da kanca, jak, naprykład Mikoła Statkiewicz. Jon viedau na szto iszou. I jon straciu svaju hodnaść.

Reply

slepynes March 2 2011, 21:47:53 UTC
А Вы ўпэўненыя, што абраўшы нейкі шлях Вы яму не здрадзіце, калі Вам пачнуць рукі выкручваць? А то ў інтэрнэце ўсе такія годныя і шчырыя.... Раманчук нікому не здрадзіў так, каб гэта фактычна ім зашкодзіла, усё пайшло не на карысць толькі яму. Ганна Валентыновіч памерла год таму, да самай смерці была перакананая, што Валэнса - здраднік, а што ў выніку?

Reply

eblaputo March 2 2011, 23:32:41 UTC
Я ўпэўнены ў тым, што абяру шлях, які змагу вытрымаць. Ён нікому не здрадзіў? Хіба што мы ў розных Беларусях жывём. Ён ратаваў сваю скуру, каб толькі самому сабе не нашкодзіць. І ўсе гэтыя: "Яго зьбівалі" - лухта, людзі паміраюць за Свабоду. Ён - лайновы палітык і лайновы прамоўца, гэта было бачна па яго тэлевыступу. Ён - лайновы сябра і калега, бо калі яго прыціснулі да сьценкі, ён сказаў: "Хлопцы, гэта не я. Гэта ўсё Саннікаў, Някляеў і Статкевіч. Я нікога нікуды не клікаў". Лайно, а не чалавек.
А наконт "калі Вам пачнуць рукі выкручваць? А то ў інтэрнэце ўсе такія годныя і шчырыя...." - я быў на Плошчы і ня бачыў пляну. Пазьней, калі АМАП пачаў зьбіваць людзей, я сабой засланяў сваю дзяўчыну. Мяне зьбівалі па нырках, але я здолеў выйсьці з таго пекла.
А вось ці быў пан на плошчы?

Reply

slepynes March 3 2011, 06:26:29 UTC
1. Я не пан, я - спадар. Быў на Плошчы, але нікога не засланяў. І Раманчук быў на Плошчы. Але Плошчу лічу фатальным правалам, бо нерэальная тупагаловасць некаторых арганізатараў, пра якую проста не ветліва казаць, таму што яны ўсе цяпер там, дзе ёсць, і зрабіла магчымым правакацыю ўладаў ( ... )

Reply

eblaputo March 3 2011, 11:04:55 UTC
Відаць да Вас ніяк ня дойдзе. Палітыка пры дыктатуры - небясьпечная рэч, калі ідзеш туды - ведай што пацерпіш і ты, і твае блізкія. А вы ўсё даўбіцё пра "шантаж".
А наконт "лайна" - звычайнае беларускае слова. Ці вам можа лепш на трасянцы "гаўно" ?

Reply

slepynes March 3 2011, 13:40:55 UTC
Палітыка пры дыктатуры таксама можа не выламваць людзям рукі. І раней не выламвала. Ацэньваць чалавека можна, калі ён дзейнічае ў натуральных умовах. Вы ж не будзеце апісваць звычкі мядзведзяў на прыкладзе тых іх прадстаўнікоў, што жывуць у заапарку?
А што да гаўна, дык мне больш даспадобы без яго.

Reply

eblaputo March 3 2011, 16:11:07 UTC
Нажаль, натуральныя ўмовы для палітыкі на Беларусі сёньня - тое, што мы бачым цяпер.

Reply


Leave a comment

Up