Амаль увесь учорашні дзень пісаў
вялікі артыкул пра Наваградзкі замак у нашую Вікіпэдыю. Перачытаў купу артыкулаў вялікіх і маленькіх, самы падрабязны зь якіх, канечне, з кнігі
Міхася Ткачова «Замки Беларуси». Пераглядзеў дзясяткі малюнкаў, у пошуках рэканструкцый і гравюраў. Але часу ў дадзеным выпадку не шкада, бо атрымаўся варты артыкул (падрабязны, але не перагружаны). Засталося толькі памылкі выправіць - спадзяюся, вікіпэдыйная каманда зробіць гэта :)
А ўвогуле, далучайцеся да
Вікіпэдыі - вольнай энцыкляпэдыі.