Балахонаў прызямліўся ў Менску

Jun 16, 2006 22:28

Балахонаў усё ж матэрыялізаваўся ў Менску. Ўрачыстая імпрэза зь ягоным удзелам адбылася сёньня ў Доме літаратара. Ўсё было вельмі добра: кросафчег Балахонаў з сваімі творамі, танцы і сьпевы (ў тым ліку кросафчеговыя), шматлікія дэвіртуалізацыі лжэ-юзэраў…

Дзякуй, balachon!!! Хочацца толькі параіць працягваць свой творчы шлях у тым накірунку, які ўжо абраны. Вось напрыканцы імпрэзы Мельнікаў, здаецца, сказаў, што творы ў Балахонава добрыя, але чакаем на больш сур'ёзныя. Дык ня трэба! Кожны незалежны беларускі пісьменьнік імкнецца напісаць чаго-небудзь звышпатрыятычнага, на злобу дня. А празрыстых, не запэцканых палітыкай твораў амаль і няма. Няхай хаця б Балахонаў будзе працягваць пасьпяхова рухацца ў гэтым накірунку! Посьпеху!!!

litaratura, miensk

Previous post Next post
Up