Дні

Aug 23, 2005 21:54

Больш за тыдзень нічога сюды не пісаў… За гэтыя днія я пасьпеў і адпачыць, і засумаваць, і… шмат чаго. Вось трошачкі фактаў :)

  • Спампаваў новую песьню Depeche Mode «Precious». Іх новы альбом «Playing The Angel» з’явіцца ўжо ў верасьні ці кастрычніку. Даўно такога не было, каб я адну песьню праслухваў па дзесяць разоў на дзень. Напэўна, на гэтым тыдні ў Audioscrobbler «Precious» будзе на першым месцы зь вялікім адрывам!
  • Усё ж люблю я сынт-музыку (synthpop) (цікава, як можна спалучаць рок і сынт). На гэтае хвалі зьбіраюся пайсьці на першы публічны канцэрт беларускага сынт-гурту «Forgotten Colobox». Здаецца мне, што ў іх добрая будучыня ў гэтым напрамку!
  • Увесь панядзелак згубіл на наладку форуму PhpBB для сайт НРсМ. Давёў выгляд да пераробленай скуры subSilver на форуме Onliner. Прыляпіў некалькі модаў… Можна, канешня, яго паставіць за дзьве хвіліны і ён будзе нармалёва працаваць, але простым шляхам я ніколі не іду!
  • Набыў сёньня ў самым сэрцы горада знакамітую кнігу Зянона Пазьняка і Ко «Курапаты». Выдатная крама «Букініст» мяне кожны раз зьдзіўляе… Сапраўдная дэмакратыя: кнігу самага знакамітага і выдатнага апазыцыянэра можна набыць у трох кроках ад «прэзыдэнцыі» ;)
  • Суму дадаў факт самазакрыцьця дзёньніка rydel23. Гэты чалавек зрабіў для беларускага інтэрнэту і для ўсёй краіны ўвогуле больш, чым тыя курвы, што яго ганьбяць! Няхай гэтыя псэўдапатрыёты (а прасьцей кажучы, хуевы лукашысты) здохнуць!

  • Powered by lj-sidebar

    history, music, life

    Previous post Next post
    Up