Трэці год запар у жніўні я зьбіраюся ехаць у Будапэшт на афігенны фэстываль Sziget! Сігет - гэта не проста 10 асноўных музычных пляцовак, дзе граюць лепшыя гурты з усяго сьвету, гэта - выспа свабоды (зрэшты, гэта сапраўды выспа на Дунаі), дзе можна цудоўна адпачыць і пабалдзець! У гэтым годзе будзе выдатны лайн-ап: зноў чароўныя Oi Va Voi, Pulp, якія вярнуліся пасьля доўгага перапынку, любімыя Interpol і The National, вар'яцкія Gogol Bordello і Rise Against, дэнсавыя Crystal Castles і Gotan Project. Тыя, хто ў мінулым годзе даверыўся нашым з
sergei_kochegar аповядам пра Сігет і паехаў разам з намі - ў гэты раз зноў зьбіраюцца :) Карацей, усім раю! Тым больш, што зь Менску арганізуецца
аўтобусны тур.