Сёньня на першым паўфінале Emergenza можна было ў чарговы раз упэўніцца, што музыка ў Беларусі жыве і разьвіваецца. І хоць па сваіх спэцыфічных законах і часам па-за кантэкстам што сусьветных трэндаў, што беларускіх рэаліяў, але працэс ідзе і ёсьць класныя гурты. 3ь сямі паўфіналістаў, як мінімум 4 ня сорамна паказаць у сьвеце, а адзін з іх -
Clover Club - дык і ўвогуле вылучаецца цудоўнай падачай і небанальнай музыкай. А якія цікавыя маладыя гурты адзначыце вы?
А пакуль
працягваецца галасаваньне за Ultra-Music Awards 2010, а роўна празь месяц, 26 лютага, адбудзецца фінальная вечарына ў «Графіці» - прыходзьце!