Апошнія падзеі наўрад ці кагосьці маглі пакінуць абыякавымі. Ніякага настрою няма, застаецца толькі вера ў лепшае і салідарнасьць, якую мы мусім усе разам праяўляць - перадаваць затрыманым неабходныя рэчы (здаецца, на цяперашні момант усе забясьпечаныя), дасылаць паштоўкі і распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю. Ну і трэба трымацца! Музыка - добры сродак падтрымкі…
На днях схадзіў на рэпэтыцыю да The Blackmail, якія ў хуткім часе рыхтуюць усім слухачам прыемны сюрпрыз. Як сказаў Максім, «у нашай краіне толькі пост-панк і граць» :) А пакуль сюрпрыз ад мяне - відэа з рэпэтыцыі з кавэрам песьні «Use Somebody» гурта Kings of Leon і крыху фотак.
Click to view
Болей здымкаў… І з Калядамі ўсіх! Хай зьдзяйсьняюцца цуды!