Сёньня ўпершыню пабываў на турніры па грэка-рымскай барацьбе.
brodzki яшчэ зь лета клікаў на турнір памяці алімпійскага чэмпіёну Алега Караваева, а тут яшчэ дадалася цікавая музычная праграма да шоў ў Палацы Спорту - таму вырашыў схадзіць-паздымаць.
У Палацы сьпяваў Піт Паўлаў (напісаў адмысловую песьню пра барацьбу ды й сам ёй займаўся, як апынулася), фонам гралі розныя Yeah Yeah Yeahs і нават
Myslovitz, а побач тусаваліся Чыж-Ладуцька-Д.Лукашэнка і іншыя ўладныя людзі. Але самае цікавае адбывалася на дыванах: бескампрамісныя схваткі, крыкі, пратэсты і, канечне, выніковая перамога нашай зборнай :) Карацей, прыемна ўразіла гэтая падзея - нашмат больш, чым потым канцэрт у «Рэактары».
У гульні за трэцяе месца зборная Расеі перамагла палякаў:
А гэта - ветэраны барацьбы - чэмпіёны СССР 1960 году.
Зьлева направа пасьля Чыжа: заслужаны трэнер БССР №1 Аляксей Куцэнка, двухразовы чэмпіён СССР, шматразовы прызёр Чэмпіянатаў Сьвету сярод вэтэранаў Віталь Фефелаў, легендарны трэнер Іван Коршунаў, Мікалай Чучалаў і Сяргей Залусскі.
І, нарэшце, фінал. Саступаючы зь лікам 0:2, нашая зборная ўсё ж перамагла грузінаў!
Першым на дыван выйшаў Алібэк Тажыеў.
Міхаіл Сямёнаў (бронзавы прызёр Алімпіяды ў Пекіне).
Алім Сялімаў (чэмпіён сьвету 2005). Сялімаў, дарэчы, лезгін, прыехаў калісьці ў Мазыр і там пачаў займацца грэка-рымскай барацьбой. Так што, ня гледзячы на прозьвішча і г.д., ён - «прадукт» беларускай школы :)
Цімафей Дзейнічэнка (срэбны прызер ЧЭ-2010 і ЧС-2010).
За камэнтары - дзякуй
brodzki!
Яшчэ крыху здымкаў, калі каму цікава :)