Sziget 2010: частка другая

Aug 20, 2010 19:47

Працягваю травіць вас байкамі і фоткамі з Sziget :)

З фактаў:

  • сёлетні фэстываль наведалі 382 тысячы чалавек
  • кожны жадаючы мог атрымаць мабілу за 20 баксаў
  • Nemiroff выкідваў бабло разьліваў гарэлку направа і налева
  • на «ляпісах» было пад паўтысячы беларусаў
  • былі сапраўдныя легенды Джоні Ратэн, Тоні Ален, Джоні Мар, Брус Дзікінсан і іншыя зоркі, ( Read more... )

sziget, photos, ultra-music

Leave a comment

Comments 19

brodzki August 20 2010, 18:16:52 UTC
Больш жыцьця калега! Ды што ты пра гэтых старпераў і ня вельмі, з прывязанымі да ног бляшчанкамі ганарлівасьці. Лепш пра Вугоршчыну больш распавядзі, як там усе. Дарэчы, ці робяць яны там бурчак? Мо што каштаваў незвычайнае з тамтэйшай кухні або заціскаў грудастых мадзярак у прыдунайскіх стэпах? Ці мо для гэтага яшчэ рана? Увогуле як яно? А вось піва ў іх мяркуючы па "Дрэгеру" адстой.

Reply

slaver_be August 20 2010, 18:30:58 UTC
Што яшчэ распавядаць пра Будапэшт я ня ведаю. За два гады ўжо прызвычаіўся да ўсяго там. Бурчак, здаецца, чэская страва і ня бачыў нешта ў мэню. У асноўным шукаў гуляш. Але гэтым разам нідзе нармальнага не знайшоў - паўсюдна надта вадкія і ненаварыстыя. Dreher - нармальнае простае піва, мне хутчэй падабаецца, чым не. Яшчэ піў Borsodi і яшчэ нейкі іншы гатунак - яны былі горш. Але ў Вугоршчыне лепш піць віно - вельмі танна і смачна. Ну ці Pálinka - мясцовы самагон :)
Зь дзеўкамі не зусім зразумела. Падчас фэсту ўвесь горад - суцэльны інтэрнацыянал і вызначыць «ху із ху» там цяжка :) Таму ўсе класныя :)

Reply

brodzki August 20 2010, 19:21:12 UTC
скажы лепей што ты меламан і цябе ня вельмі цікавіла штосьці акрамя маладзяшчыхся дзядуляк з кралямі і выдатніка Міхалка які задвігае ўсім як ен кокс на школьных перапынках нюхаў і бухаў (што больш верагодна) . Нарэшце выправіўся, стаў антыглябалістам і антыкапіталістам пры гэтым выступаючы ў майцы за 15-20 "бакінскіх" купенай недзе у ЗША бо "бульбіны" з Бостану.
Дарэчы наступным годам паедзеш?

Reply

slaver_be August 20 2010, 19:23:39 UTC
У мяне гэты трып па розных прычынах быў ня самым удалым, таму асабліва няма чаго распавядаць. А ці паеду ў настыпным годзе яшчэ рана думаць :)

Reply


nikolyaf August 25 2010, 09:53:33 UTC
а телефончик все-тки не 20, а 10 долларов (2000 форинтов). и рюкзак удобный давали к нему :)

Reply

slaver_be August 25 2010, 10:26:32 UTC
Про рюкзаки тоже написал :) А вот с телефоном там сложнее: если не ошибаюсь они были по 20 для тех, кто на один день приехал, и по 10 - на всю неделю. Я за 10 брал, ага :)

Reply

nikolyaf August 25 2010, 10:35:24 UTC
да-да-да, точно! до сих пор с ним на работу хожу - все вокруг дивятся, откуда рюкзачок :)

Reply

slaver_be August 25 2010, 10:45:08 UTC
А телефон не разлочил? :)

Reply


Leave a comment

Up