Адным з чатырох беларускіх гуртоў на фэстывалі be2gether былі пераможцы адборачнага конкурсу Akute. Дабраліся яны туды зь вялікімі прыгодамі: іхную машыну не пусьцілі ў Эўразьвяз і хлопцам прыйшлося пешшу накіроўвацца ў бок фэстывалю. Выратавалі іх ад начной дарогі па летувіскім лясам і палям музыкі з расейскага гурта Everything is Made in China, якія падабралі пакутнікаў. Такія начныя траблы не перашкодзілі магілёўцам
выступіць выдатна. І хоць людзей сабралося на ранішні выступ ня так шмат, затое яны дакладна не пашкадавалі і нават выклікалі гурт на біс! А ўжо ў наступны аўторак Akute выступяць у Менску на
фінальным канцэрце конкурсу Graffiti Open Music Fest. Прыходзьце :)