Панікуй!

Nov 02, 2009 17:39

У Беларусі эпідэміі грыпу няма. Гэта асабліва бачна па колькасьці людзей у паліклініках…

Гісторыя для нашчадкаў, калі раптам заўтра ўжо мо і мяне ня будзе. У чацьвер пачаў сябе дрэнна адчуваць, адмяніў пару важных мерапрыемстваў. Але ў пятніцу стала лепей і я нават схадзіў на працу і на адну прэсуху. У ноч на суботу стала ўжо зусім ня весела. У 4 раніцы тэмпэратура была 38, да вечара паднялася да 39.

Выклікаў хуткую дапамогу. На выклікі ўжо езьдзілі студэнты - не хапае ні рук, ні машын, ні месцаў у шпіталях (яны паведамілі пра 150+ хворых на пнэўманію ў маёй 9-цы). Брыгада паслухала мяне, ўкалола клясычную «трайчатку», выпісала лекі (галоўнае - антыбіётыкі) - сказалі ў панядзелак зьвяртацца ў паліклініку, бо на той момант лёгкія былі чыстымі, але гэта нічога ня значыла.

Сёньня прыйшла ўрач. Паслухала - сказала падобна на пнэўманію - накіравала ўвечары на рэнтген у паліклініку. Толькі што адтуль вярнуўся. Рэнтген зрабілі, але рэнтгенолягу няма - дыягназ паставіць ніхто ня можа. Пакуль жа ў мяне проста грып, а потым магу трапіць у зводкі «позна зьвярнуўся за мэдычнай дапамогай».

У паліклініцы ня тое шмат народу - там проста не прайсьці, ўсе чыхаюць-кашляюць, палова ў масках. Лекаў супраць грыпу нават у аптэцы пры паліклініцы ніякіх няма, як і масак. Добра, яшчэ пасьпелі моцны антыбіётык купіць учора. У цяперашняй сытуацыі гэта найлепшы сродак спыніць хваробу, бо распаўсюджваецца вельмі хутка і дзейнічае жорстка. Хаця, канечне, злоўжываць антыбіётыкамі ніколі ня варта.

Ашадзінэнадзі ці не - пофіг насамрэч. Грып ёсьць і вельмі моцны. Неяк зараз не да жартаў - лякуйцеся адразу.

Пазванілі з паліклінікі - пнэўманія. Забіраюць у шпіталь. Бывайце!

medicine, miensk

Previous post Next post
Up