Нядаўні трып у Латвію быў вельмі насычаны. Апроч непасрэдна BarCamp Baltics 2009 (пра які я ўжо
напісаў і паўтарацца ня буду), атрымалася наведаць горад Цэсіс і там канцэрт Dzelzs Vilks, аб чым даўно ўжо марыў, а таксама атрымалася ўбачыць зімовае мора і Юрмалу. За 4 дні спаў гадзінаў 10, але галоўнай ахвярай гэтага нон-стопу сталі мае берцы, якія да Менску дабраліся ўжо ў мёртвымі :) Але ўсё атрымалася вельмі добра. І гэта, на фоне надыходзячых ня вельмі добрых пэрспэктываў, усё адно пакідае добры настрой.
Cēsis - цудоўны маленькі 800-гадовы гарадок са старым замкам, прыгожым касьцёлам і шматлікімі маленькімі вулачкамі. І хоць ён даволі занядбаны, шмат будынкаў закінутых і знаходзяцца ў дрэнным стане, жыцьцё ў горадзе бойкае - рэстарацыі, крамы, гатэлі. Я там быў адзін амаль суткі, бадзяўся па гораду, глядзеў хакей у бары і, канечне, слухаў Dzelzs Vilks!
Усе здымкі з Цэсісу.
Усе здымкі з канцэрту Dzelzs Vilks.
Потым я вярнуўся ў Рыгу, дзе сустрэў сяброў і разам зь імі і з новымі знаёмымі баркэмпіў!
Усе здымкі з Рыгі.
Рыга, фота by
latafex
Вялікі і жахлівы беларус з гуглу
mirritil
veselovsky, які быў у гэты раз надта ўзбуджаны Рыгай, але ён такі прыкольны :)
Загадлівая
latafex
plintusss, якога даўно ня бачыў!
Вечаровая абсэнт-party, за раялем справай
chris_gomel
Начная Рыга
Рыскія клюбы…
…Ігар і Крысьціна
Паездка ў Jūrmala. Я, фота by
latafex
Юрмальскія каты
Зімовае мора!
latafex-палярнік