Посткіеўскае

Oct 20, 2008 07:55

Дзьве гадзіны таму кіеўскі цягнік вярнуў мяне на радзіму з другога кіеўскага Blogcamp. Гэтае мерапрыемства пакінула розныя думкі і я яшчэ пра гэта абавязкова напішу, але, бадай, ня тут - блогаў жа ў мяне шмат, хаха.

Хачу я іншую гісторыю распавесьці. Карацей, не пасьпеў я вярнуцца, як сеў праглядаць накопленыя за гэты час непрачытаныя фіды. Сярод завалаў знайшоў цікавы пост. Чалавек піша пра тое, што ўбачыў мяне на Blogcamp і зразумеў, што менавіта я яго паўгады таму страшна пакрыўдзіў, нахаміў і ўвогуле назваў «руССким». І вось ён усе гэтыя паўгады зьбіраў злобу, лічыў на колькі гадоў старэйшы за мяне… Напэўна, ня спаў па начох з-за гэтага і… ўбачыў мяне. Але ў выніку што? У выніку ён нават не падыйшоў, каб нагадаць мне пра мае непрыгожыя паводзіны, прапанаваць набіць морду там ці што. У выніку ізьлівае жоўць у сваім дзёньніку і нават у тэксьце паста ня піша, хто ж яго так пакрыўдзіў.

Мне вельмі шкада, спадар spaniard, што вы трымаеце так доўга ў галаве словы нейкага «блоггерского существа». Шкада, што вы неадэкватна ставіцеся да жэжэшачных размоваў. Шкада, што вы ня змаглі выказаць сваё абурэньне, калі ў вас зьявілася такая магчымасьць.

Але я вам дарую гэта і нават гатовы папрасіць прабачэньня. Спадзяюся, беларускі тэкст вы разумееце.

livejournal

Previous post Next post
Up