(no subject)

Sep 10, 2008 22:39

Іду ўвечары па суседніх дварох. Перада мною спыняецца маленькая дзяўчынка і вельмі сумна глядзіць побач на зямлю. Там ляжыць тушка мёртвай коткі… Шкада нават стала дзяўчынку, захацеў падыйсьці і сказаць:

«Дзяўчо, гэта ўсяго толькі жыцьцё. Сёньня ты ўдалы, маеш грошы, сэкс і ўладу, а заўтра ў цябе апошняя стадыя раку, які кожную сэкунду зьядае цябе маральна і фізычна. Ты разумееш, што пражыў сваё жыцьцё дарэмна, што нічога не пасьпеў зрабіць вартага ў ім… І ты моліш Бога, каб ён хутчэй спыніў твае пакуты, каб скончылася гэтая нікчэмнасьць…»

Але я прайшоў міма і нічога не сказаў…

life

Previous post Next post
Up