Гэта - 500 запіс у маім ЖЖ. Лічба ўжо вялікая, таму даю волю для маёй слабасьці - статыстычных дасьледваньняў.
Гэты дзёньнік існуе з 19 красавіка 2005 году. За 2 з гакам гады я:
- напісаў 500 пастоў (у 2005 годзе - 155, у 2006 - 287, у 2007 - 58)
- найбольшая колькасьць пастоў за 1 дзень - 5 - была 2 траўня 2006 году і 1 верасьня 2006 году
- самым актыўным месяцам быў чэрвень 2006 году - 38 паведамленьняў, а ў красавіку 2007 году ня было напісана ніводнага паведамленьня
- зьяўляюся фрэндам 513 чалавек, а сам зафрэндзіў 435 чалавек
- асабіста знаёмы з 168 маімі фрэндамі
- 246 маіх фрэндаў зь Менску, 5 з Кіеву, 4 з Магілёву… а 141 ня кажа адкуль :)
- зьяўляюся сябрам 72 суполак, у трох зь якіх старшынём
- зрабіў 8 835 камэнтароў, у адказ атрымаў 5 541
- першы камэнтар у маім ЖЖ пакінуў lexazloy, які і прымусіў мяне стварыць дзёньнік
- 15 маіх запісаў трапілі 23 разы ў мэмарыз да 21 майго фрэнда
- самым папулярным запісам па гэтаму паказчыку зьяўляецца «Праспэкт»
- самым папулярным запісам па колькасьці камэнтароў зьяўляецца скандальны «Я супраць камуністычнага правапісу ў Вікіпэдыі», які назьбіраў 236 камэнтароў
- па статыстыцы ljplus, з 4 чэрвеня 2006 году мой ЖЖ наведалі 10 672 разы 6 369 чалавек
- па статыстыца Яндекс.Blogs на мой ЖЖ спасылаюцца 382 разы
- у рэйтынгу блогаў усё таго ж Яндекса я займаю 2027 месца з паказчыкам аўтарытэтнасьці 1698
- тИЦ дзёньніка складае 60, а PageRank 4
Самыя актыўныя камэнтатары
Леташняя статыстыка камэнтатараў Раскладка пастоў па месяцах