Вядомы гісторык архітэктуры і культуроляг Сяргей Харэўскі за апошнія два тыдні меў дачыненьне да двух найцікавейшых артыкулаў. Першы быў прысьвечаны Мёршчыне і Браслаўшыне і быў надрукаваны ў «Нашай Ніве» -
«Памежны стан». Лічу гэты артыкул самым лепшым у газэце за гэты год: цудоўная мова, прыгожыя здымкі, цікавая тэма.
Другі артыкул зьвяіўся пару дзён таму на сайце «Салідарнасьці» -
«Дзесяць самых недарэчных будынкаў Мінска». У ім, як зразумела з назвы, размова ідзе пра савецкую і сучасную забудову, асабліва цэнтру гораду. Вельмі трапныя і ёмістыя выказваньні Харэўскага аб гарадзкіх пачварах - ГД «На Нямізе», паркінгах-навабудах, «саркафагу».
Раю ўсім пачытаць!