Падабаецца камусьці ці не, але зараз ідзе сапраўдная вайна… Ў тым ліку інфармацыйная. Газ, нафта, асобы, правакацыі… Але гэта палітыка… Ёсьць і непалітычныя праблемы. Праўда, часам не пасьпееш заўважыць, як яны перарастаюць у нешта іншае…
Дык вось, у юзэркі
juszka скралі ўсе паролі, ў тым ліку ад livejournal і icq, і ад яе імя распаўсюджваюць розную непраўдзівую, а часам і правакацыйную інфармацыю. Чалавек у шоку! Думаю, шмат хто таксама! Таму ўсім, хто меў апошнія пару дзён віртуальныя стасункі зь ёю, не зьвяртайце ўвагі!
А ўсім астатнім я параю быць зараз вельмі ўважлівымі. Часам здаецца, што не так страшна, калі нехта скрадзе нумарок ад асьцы… Але праблемаў потым будзе вельмі шмат! Падумайце аб наступствах у рэальным жыцьці! Зьмяніце паролі зараз, не пакідайце залішніх зьвестак у сеціве, не паддавайцеся на правакацыі і заўсёды думайце аб тым, што і каму кажыце. Гэта не параноя, на жаль…
Update (23:10): Увага! Livejournal, хоць і зь цяжкасьцю, але вярнулі…
Update2 (12.01.2006): Сытуацыя, на жаль, паўтарылася… Напэўна, траян сядзіць. Да канчатковага вырашэньня праблемы акаўнт будзе выдалены…