Мост Панятоўскага
Адчай. Сьпякота. Духата.
Да Віслы рушыў, каб тапіцца,
Ды папярэднік з-пад маста
Сказаў: «І гэта марната,
Ніякая не таямніца».
Трамвай на мосьце рэйкі тоўк
Ад соннай Віслы незалежна.
Вада сплывала кругабежна.
«Які ў тым толк?! Які ў тым толк?!» -
Грымела польскае жалеза,
Іскрыўся пад дугою ток.
Уладзімір Някляеў
Падчас летняй вандроўкі ў Варшаву, я толькі адзін раз змог застацца адзін і пахадзіць па горадзе. Вольна й ціха… І на маім шляху трапіўся мост. Стары, вялікі, высокі, грунтоўны.
Мост Панятоўскага… Я йшоў, і ён здаваўся мне бясконцым: міналі дрэвы, рэйкі, дамы, Вісла, зноўку дамы… А ён усё не сканчаўся, а я йшоў наперад… Але ён скончыўся, а я вярнуўся назад…
Від з моста…