Усё ж людзі - цікавыя істоты. Ў гэтым я ў чарговы раз пераканаўся, дзякуючы
апошняму майму допісу, які назьбіраў рэкордную колькасьць камэнтаў.
Нават і ня ведаю, што сказаць. Шмат і пра сябе новага даведаўся, і пра іншых. Радуе толькі тое, што пытаньне мовы не праходзіць бяз увагі.
Карацей, спаць ужо хочацца. Ўсім добрай ночы!