Успаміны

Mar 22, 2009 23:14




Шмат хто ўжо і ня ведае, што ў нашым гарадку калісьці былі, апроч іншых, дзьве аўтобусныя станцыі - "Плошча 8 сакавіка" і "Плошча Веры Харужай". Я іх выдатна памятаю і, нават з дзядулям кудысь ад іх ад'яжджаў. Плошчай 8 сакавіка і дагэтуль афіцыйна завецца пустыр вакол сумнавядомага выхаду са станцыі мэтро "Няміга". Тамака аўтастанцыя і знаходзілася. А  Плошчы Веры Харужай ужо і няма - месца гэтае цалкам забудавалі - дамы №69 па Куйбышава і "кукуруза" па Веры Харужай 10/1. Раптам знайшоўся фотаздымак, які і разьмяшчаю тут. Дзяцінства, дзяцінства... :)

Мінзг

Previous post Next post
Up