May 07, 2014 01:12
Ёсьць такая зьява: пэўны актор альбо акторка трапляе ў топ, пачынае здымацца ў знакамітых рэжысэраў у фільмах, якія з цягам часу стаюцца таксама знакамітымі. Гэты актор альбо акторка сам стаецца знакамітым урэшце. Але праз пэўны час «нешта ідзе ня так» і асоба, пра якую тут вядзецца, пачынае трапляць толькі ў фільмы другога гатунку (гэта ў лепшым разе другога, а тое - і трэцяга). І цалкам зыходзіць на гаўно, як той казаў. І гутарка не пра тых, хто пачаў здымацца адразу ў другасных стужках і стабільна працягвае гэта рабіць, не - гаворка пра тых, хто сапраўды меў і ўласна моцны старт, і адпаведнае далейшае разьвіцьцё, - больш ці менш працяглае.
І праз нейкі час, заўважыўшы ў тытрах новага фільму пэўнае прозьвішча, можна адразу выносіць вэрдыкт - дупа.
Я ўжо некалькі год гляджу за Нікаласам Кейджам і ўсё спадзяваўся, што мо' «трохі няўдалы сцэнар», альбо яшчэ нешта. Аднак, зараз амаль упэўніўся, што ён трывала далучыўся да групоўкі «Эрык Робэртс, Майкл Мэдсэн, Рутгер Хаўэр, ЖКВД etc.».
Пра мастацтва,
Лытдыбр,
проста так