Mar 28, 2014 12:27
Пішу без якой-кольвек прэтэнзыі на аналітычнасьць ці прагназаваньне. Для гэтага ня маю абсалютна аніякае інфармацыі. Так, разважаньні абываталя на падставе даступнае інфармацыі са СМІ.
Калі ўявіць, што Пу вырашыць працягваць аджыманьне украінскае тэрыторыі, то варта памятаць важны момант. Ва ўсе найноўшыя часы расейская візыя Украіны і Беларусі базавалася на падставовым прынцыпе «ИСКОННО НАШИ ЗЕМЛИ». Таму, калі Пу вырашыць аднаўляць пэўны імперскі статус-кво, ня трэба спадзявацца, што гэта абмяжуецца выключна Украінай. Паўтаруся, я разважаю на тэму папросту аднаго з мноства магчымых сцэнараў разьвьцьця падзей.
Уся рыторыка АГЛ заўжды базавалася на сталым дэклараваньні еднасьці з Расеяй ва ўсіх пытаньнях. Толькі зь невялічкае паправачкай - Расея мусіць сама разграбаць уласныя праблемы, ад пытаньняў сусьветнае эканомікі да вайны на Каўказе. У выпадку з Украінай «у баку перачакаць» не атрымаецца. Дык бачацца два асноўныя варыянты:
ВАРЫЯНТ 1) Пу прымушае Лу узяць удзел у вайсковай кампаніі супраць Украіны - менавіта ў якасьці самастойнай вайсковай фармацыі. Як войска-саюзнік, паводле прынцыпу ўцягваньня, пра які я ўзгадваў пару постаў у LJ раней. Гэтаксама, як увод у Чэхаславаччыну ў 1968 годзе не зьяўляўся чыста ўводам войска СССР, а ўводам войскаў Варшаўскае дамовы - каб палякі зь немцамі таксама «заляпаліся».
Вось пры такім раскладзе наколькі дзіўны кампот будзе адбывацца ў галовах як кадравых вайскоўцаў, так і мабілізаваных цывільных (усіх бакоў канфлікту) - пасьля савецкае і пасьлясавецкае грамадскае рыторыкі пра «славянское единство-деды воевали-навеки вместе» і да т.п. :)
І, сапраўды, як павядзе ў такой сытуацыі АГЛ - «наклонится-нагнётся»? А калі не, то як жа дваццацігадовая мантра пра тое, што «ня гледзючы ні на што мы захавалі мір»? Альбо ён зьвярнецца да народу з пасылам «давайце ўсе, і правыя і левыя, забудземся на мінулыя супярэчнасьці і разам - мы ж адзіны народ - дадзім адпор акупантам! Хочаце ваяваць пад Б-Ч-Б - калі ласка! Зараз похер, пасьля вайны зьбярэмся за круглым сталом і абмяркуем усе пытаньні».
ВАРЫЯНТ 2) Пу разумее, што Лу - саюзьнік ненадзейны і ўвогуле, задзяўбаў ужо. Што для Лу незалежнасьць Беларусі - адзіная гарантыя улады і, ўласна, сэнс існаваньня. Таму, бяз залішніх сантымэнтаў Пу ўводзіць у Беларусь моцную вайсковую групоўку. Прычым, можна пры гэтым не дэкляраваць «воссоединения силой отторгнутой» Беларусі з Расеяй. Гэта фармальна можа быць пададзена як выхад войскаў на стратэгічныя пазыцыі супраць Украіны, а пры гэтым парушэньня суверэнітэту Беларусі няма - мы ж Саюзная дзяржава, ОДКБ і ўсё такое. Далей - па накатанай, як у Крыме.Тэхналогія правераная яшчэ з часоў распілаў Першае Рэчы Паспалітае, галоўнае - увесьці войска. А там і «плебісцыт» пра далучэньне да Расеі.
І як у такой сытуацыі павядуць сябе ЎСЕ на Беларусі - улічваючы, што Лу, за дваццаць год перасварыў усіх з усімі?
Важнае ўдакладненьне для абодвух варыянтаў: жорсткая пазыцыя умоўна-агульнага Захаду (ажно да ўводу групоўкі натаўскіх войскаў у Прыбалтыку-Польшчу-Румынію) вельмі моцна бы паўплывала на супрацьрасейскую рашучасьць АГЛ. Ён бы разумеў, што умоўна-агульны Захад Расеі не дазволяць парушаць суверэнітэт Украіны і, адпаведна, аўтаматычна абароніць Беларусь. Аднак пакуль што не назіраецца праяў якой-кольвек жорсткасьці з боку умоўна-агульнага Захаду ў вадносінах да Расеі. А ўчорашняе галасаваньне ў ААН дэманструе толькі, што стала дэклараваная ненагибаемость - рэч умоўная і да рэаліяў жыцьця адносінаў ня мае.
Падумалася,
Вайна пасярод гаўна,
Лытдыбр,
проста так