Mar 15, 2014 12:48
Ва ўсіх дэструктыўных сістэмах, ад дваровых хуліганскіх кампаній да драпежных дзяржаваў, выкарыстоўваецца характарны прыём, а менавіта - уцягваньне. Нікога за проста так у банду ня прымаюць. Новы сябра мусіць прайсьці выпрабаваньне, ініцыяцыю, зрабіць пэўнае правапарушэньне, каб атрымаць статус роўны зь іншымі - стацца па-за грамадскім законам. Бо «чысьценькім» ніхто не павінен застацца, такія правілы. І калі банда нешта робіць, то удзельнічаць мусяць усе ўдзельнікі групоўкі - нават папросту недзе «на шухеры» стаяць.
Разглядаючы праз чыньнік уцягваньня сёньняшнюю сітуацыю з расейскай актыўнасьцю ва Украіне, я ўсё чакаю, калі ж Пуцін паставіць перад Лукашэнкам нейкую канкрэтную задачу. Апэлюючы да тых самых саюзьніцкіх ініцыятываў, на якіх уласна Лукашэнка і пабудаваў сёньняшні свой палітычны стан. Маўляў, «я тут сам ня зьбіраюся разграбаць новапаўсталыя праблемы з Крымам! Дэкларуеш саюзьніцкія прынцыпы - давай, калі ласка, удзельнічай разам ва ўсяе акцыі».
Падумалася,
Вайна пасярод гаўна,
Лытдыбр,
проста так