Ёсьць такі дакумэнтальны фільм «Jimi Hendrix: The Uncut Story». Усё б нічога, але аўтары, праз ня ведаю што, не атрымалі правоў на выкарыстаньне музыкі Хендрыкса ў фільме пра яго. Глядзіцца гэты фільм такім чынам, што праз поўгадзіны перастае быць цікавым. Суцэльны аповяд сваякоў і сяброў пад не-хендрыксаўскую музыку. Абы што.