I тчэ, забыўшыся, рука
Партрэт Зянона Пазьняка.
Калiсьцi ў нашым гарадку зьявiлася паслуга - машынная вышыўка з кампутарнага файлу. Я адной знаёмай вырашыў падараваць на дзень народзiнаў падушачку з Зянонам Станiславiчам. Дык ледзьве знайшоў выканаўцу, бо баялiся, маўляў, палiтыка :) «А Аляксандра Рыгорыча вышылi б?» - запытаўся я. Вышылi б - быў адказ. Дык, таксама ж - палiтыка, - парыраваў я. Чалавек «завiс», я скарыстаўся момантам i такi запэўнiў яго, што нiчога страшнага тутака няма.
Гiсторыя мела пэўны працяг - вы б бачылi рэакцыю маёй знаёмай, калi яна распакавала падарунак! :)))