Асаблівых урачыстасцяў пад час маёй прысягі - не было, проста таму што на ёй прысутнічалі я, маці з бацькам, зампаліт брыгады, камандзір роты і начальнік штаба. Змітру Жалезнічэнку - гэтыя прозвішчы цудоўна знаёмы, для чытачоў гэтага посту - яны застануцца таямніцай. Прысягу прымаў па беларуску, як і размаўляў штодзённа:
Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся быць адданым свайму народу, свята выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць патрабаванні воінскіх статутаў і загады камандзіраў і начальнікаў. Клянуся годна выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь.
Пасля ўрачыстасцяў, мяне на зконных падставах - адпусцілі ў звальненне да 18:00, дзе я змог сустрэцца і пагутарыць з сябрамі і бацькамі, патэлефанаваць сваякам і знаёмым. Не скажу што імгненна, але час у звальненні праляцеў вельмі хутка, як і наступных звальненнях. Я атрымаў афіцыйны статус ваеннаслужачага, з усімі выцякаючымі...