перакладчык насерыў, ёпць

Oct 05, 2008 04:39

А слабо здагадацца, што перакладчык пераклаў як САНСЭРЫЎ? Ледзь з крэсла не зваліўся, як пабачыў.
Я разумею, што людзі, якая лякалізуюць софт стараюцца, бескарысна робяць добрую справу ў імя найсьвяцейшае й найцысьцейшае беларускае мовы і ўсё такое. Таму пастараюся максімальна мякка перадаць думку, прабачце за лаціну: якім жа бляць ябланам трэба быць, каб ТАК перакласьці на беларускую мову споцям sans-serif (паслоўна - «без засечак»)???







Тут пра шрыфты гаворка. Бываюць яны з засечкамі, а бываюць без. Калі вы адрозьніваеце шрыфт Times ад шрыфта Arial, то тлумачэньні залішнія. Дык вось зь некага дакладна ня высьветленага перапуду serif у ангельскай мове (і ня толькі) - гэта ўласна сама такая засечка (варыянтаў этымалёгіі некалькі, але ня будзем пра іх). «Sans» - гэта па хранцуску прыназоўнік «без». Адпаведна шрыфт sans-serif - гэта шрыфт без засечак. У тыпаграфскае тэрміналёгіі гарнітуры з засечкамі часьцяком называюць антыквенымі. Без засечак - рубленымі ці гратэскнымі, а ў буржуінаў яшчэ й гатычнымі (gothic) (у нас не прыжылося, бо пры словах «гатычны шрыфт» стала ўзьнікаюць нейкія асацыяцыі зь нямецкімі граматамі трэцяга райху;)). Ва ўсякім разе, назваў нармальных хапае, як бачыце.

Дык вось, я яшчэ магу пагадзіцца з тым, каб саму засечку зваць «сэрыфам» - і тое толькі ў спэцыфічных колах і дзеля фанабэрыі. Але пры перакладзе такога шырокаўжывальнага сафта як браўзэр, так галіма пантавацца дакладна ня варта. Вычварна і незразумела. Нават нясьмешна. Так і карціць сказаць афтару пераклакладу: «Сам ты сэрыў, пурыст хераў».

У Фаерфоксу такая муць заўважаная, калі каму цікава. Пры тым муці падобнай там шмат, але гэта тэма для асобнага кансіліюма...
x-post to by_mova

тыпаграфіка, парнічок, пераклад

Previous post Next post
Up