Для мяне відавочна, што мой уласны светацям не ёсць беларускім. Можна сказаць іначай: ён не ёсць цалком беларускім. Я лічу, што згарманізаваная беларускасць павінна ўлучаць два складнікі: свядомы і падсвядомы. І калі з беларускасцю першага кшталту ў мяне ўсё добра (мова, ідэнтыфікацыя, жыццёвая пазіцыя, сталае пашырэнне беларускай прасторы вакол сябе, ініяцыятывы лакальнага маштабу: палітычныя, культурныя, ідэалагічныя...), дык з падсвядомым узнікаюць праблемы. Прызнаем: усе мы неафіты.
...Мы не ролевыя гульцы якія робяць з традыцыі смех. Мы не імкнёмся жыць, як продкі (гэта тым больш смешна, што ў свой час продкі не хадзілі ў скурах мядзведзяў, каб выказаць павагу да сваіх войчаў). Мы спрабуем узяць ад іх тое, што можа нам дапамагчы. Знакі ідэнтыфікацыі (як вам нашы арнаменты?), набор рытуальных практык, гармонію з прыродай ад паганскага светацяму сялянаў. Дух сармацкага міфу ад шляхты, стрыманую феміннасць ад гарадскіх. Мову. Але ўсё гэта не павінна стаць паўторам. Гэта не корпанне ў замшэлых портках, гэта перадача досведу.
Трапныя развагі і фармулёўкі:
http://biespartyjny.livejournal.com/47136.htmlРаю!