Jul 31, 2008 03:08
Ну ў нас я разумею: во царква, во касьцёл, во ўніяты ў касьцельным жа сутарэньні, во лютэране розныя Радзівілаў узгадваюць, во вясёлыя баптысты з Амэрыкі, а во спортзал ў сінагозе, а во татары ў сарайчыку зь вежкай, а во тут зноў царква, хаця раней тэж быў касьцёл...
Гэта мы на мяжы паміж усімі адразу. А яны?
Расейцы-каталікі. Гэта ціпа як палестынскія юдэі ці тыбецкія мааісты? Праваслаўныя палякі мяне ня так дзівяць: тут хаця б ясна, бо хто каго заабдымаў пераможна? Ага.
А расейцы-каталікі... Хммм... Ня ведаю... Пэўна проста нязвыкла...
А хутчэй за ўсё, гэта з майго дуба так бачна: ці то адных, ці то другіх. Толькі трэба павярнуцца на 180° - вось табе і другія. А першым, перапрашаю, адпаведна срака. Вось так усё біпалярна і манахромна. А каб у два бакі адначасна глянуць - ну ніяк. Срака - і тая адна. І вось соўгаемся туды-сюды... Круць сракай башкой, круць. Так жа можна і выю скруціць! Чым, зрэшты, і занятыя.
Ай, ну вас усіх нафіг. Зьлез з дуба. Глянуў пад ногі - опца! - жолуд залаты, крынічка срэбная. Не, камрады, трэба тут агледзецца сьпярша.
вера,
тутэйшчына,
карані