фотка
адсюль Надоечы нарэшце датопалі з сынам да музэя валуноў. Бэйбусу, дарэчы, падабаюцца здаровыя камяні чамусьці. А я дык хацеў знайсьці таго самага Дзеда са Свіслачы.
Хто ня ў тэме, "Старцам" ці "Дзедам" называлі камень, што стаяў на паганскім капішчы ў Менску. Капішча пахерылі толькі напачатку XX ст (sic!), што, між іншым, паказальна. Было яно на беразе Сьвіслачы літаральна ў кілямэтры ад сучаснага цэнтру Менску (Мэтро "Першамайская", там газончык зараз, рэстарацыя, кітайскія студэнты са смажаным селядцом і засыпаныя батонамі качкі ў бруднай вадзе - вось недзе там). Ну а сто год таму на тым месцы быў лес і тыя шчэ ебеня ;) Усімі любімы этнограф Кацар ў 40-я гады занатаваў расповяды тамтэйшых бабулек і пра капішча і сьвятара. Карацей, факт. Гугл іт, калі цікава.
Што да каменя, то калі не памыляюся, яго перацягнулі ў музэй валуноў толькі ў 80-х.
Бо ў музэй пад адкрытым небам геолягамі былі зьбіраліся валуны з усіх куткоў Беларусі. Зараз месьцічы туды ходзяць бухаць. Народу звычайна шмат…
Хаця было задумана шмат досыць цікавых з геаграфічнага гледзішча мулек, кшталту мапы Беларусі памерам у шэсьць гектараў з межамі ледавікоў, ляндшафтам, буйнымі рэкамі… Але схемы, якая ўсё гэта тлумачыла даўно няма, камні распісаныя рознай непатрэбшчынай (ад "Іпа і Ося тут былі" да трохбуквеннага "РНЕ"), рэкі тыя парасьлі травой і ўвогуле стан занядбаны - грошай няма ў інстытута геатамчагосьці на падтрымку гэтай пантовай гаспадаркі. Толькі на скошаны газон і лаўкі са сьметніцамі хапае.
Дык вось, у гэтым музэі валуноў я быў ня ўпершыню. Але толькі зараз адчуў увесь жах гэтага месца. Злавіў, зразумеў, дацяміў… Пэўна нешта падобнае можа адчуваць лётчык сярод поля старых іржавых самалётаў, хрысьціянін - сярод зваленых у кучу старадаўніх званоў, стары камуняка - сярод парослых імхом ленінскіх бюстаў…
Гэта не музэй, гэта - магільнік. Страшны сваёй цынічнасьцю. Колькі мясьцін, сёлаў, вёсак згубілі свае камяні, якія ляжалі недзе ў навакольлі спакон веку, якія рабілі той ці іншы ляндшафт адметным, якія, магчыма, былі аб’ектамі культу, пра якія расказвалі паданьні, якім прыносілі медзякі, мёд і яйкі…
Кажуць, усяго на тэрыторыі ляжыць 2134 валуна. Я разумею геолягаў, якія бачаць каштоўнасьць гэтых помнікаў на свой капыл. Таму мне хочацца верыць, што большасьць зь гэтых камянёў ўсё ж выкапана глыбока з-пад зямлі ў часе якіх-небудзь будаўнічых работ. У тым сэнсе, што іх не кранала рука, слова і фантазія чалавека, да таго як яны трапілі сюды. Бо іначай гэта проста кашчунства і рабаваньне сваёй жа зямлі.
Зь іншага боку, вядома, што некаторыя камяні навукоўцы літаральна даставалі з-пад бульдозэраў. Будаўнікі іх закапвалі, руйнавалі, узрывалі. Бач ты, ляжыць камянюка. Пофіг, што на ім абедаў Стэфан Баторый. Хто гэта зрэшты? Шмат камянёў так зьнікла за саветамі і пазьней.
Прыйдзе час, і шанаваныя калісьці камяні вернуцца на іх спрадвечныя месцы. Але толькі тады, калі вернецца на месца павага да гэтых камянёў.
ЗЫ Во некалькі спасылак па тэме:
•
Михаил Кацар, Языческое капище в Минске в XIX - нач. XX в.•
Менское капище - памятник языческой культуры •
Пра музэй валуноў (шмат карцінак)
•
Принесенные ледником (Рэспубліка, 2005):
…Данная экспозиция («Камень в жизни человека» - S.), пожалуй, самая богатая по замыслам, но пока скромная по экспонатам. В ней собрано несколько десятков валунов, которые так или иначе связаны с духовной, культурной и хозяйственной жизнью белорусов. Как считает ученый-хранитель парка валунов, научный сотрудник Института геохимии и геофизики НАН Беларуси Валерий Винокуров, эти экспонаты особенно ценны, поскольку, помимо геологической информации, хранящейся в каждом из них, они были свидетелями многих исторических и культурных событий прошлого:
- Среди них есть пограничные валуны с древними межевыми знаками. Интересно, что, привезенные из разных мест - из Логойского района и с берегов озера Свирь на Сморгонщине, они имеют примерно одинаковую конфигурацию знаков, время нанесения которых - примерно 5-7 тысяч лет назад. Есть примеры обработки валунов в виде жерновов. При осмотре коллекции стоит обратить внимание на гигантский валун диаметром порядка 2,5 метра с высеченной на нем канавкой-бороздкой. Долгое время мы считали, что он являлся заготовкой для будущих жерновов, однако два года назад историк Сергей Витязь заверил нас, что это элемент древней обсерватории: по положению Солнца относительно канавки при восходе наши предки предсказывали погоду и виды на урожай.
•
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Музэй_валуноў_(Менск)Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасьціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», у якога, па паданьні, абедаў кароль Вялікага княства Літоўскага ў час паходу на ўсход.
ЗЗЫ А я ў гэты «музэй» больш не пайду. Цяжка там.