Apr 14, 2008 12:47
Езьдзіў на 40 дзён па дзеду. Вельмі ясна зразумеў, адкуль з’явілася ў паганстве вера ў продкаў-дзядоў, што трапляюць толькі ў вырай. Вельмі ясна.
Байкі пра пекла - цалкам штучная й ненатуральная для чалавечае істоты канструкцыя. Жывучы ў грамадзе, з жывымі людзьмі, як можна адпраўляць памерлых, сваіх продкаў на пакуты? Бздуры несамавітыя. Хваравітая фантазія была ў аўтараў ідэі.
Хачу пабачыць дзеда ў сьне - шмат чаго не пасьпеў яму сказаць.
І яшчэ папрасіць хачу. Вас.
Сябры, калі вы даўно зьбіраецеся наведаць кагосьці са сваіх старых, але «не атрымліваецца пакуль» (праца, дзеці, сям’я, яшчэ якая трасца) - не падманвайце сябе: кідайце адмазкі і рушце. Абдыміце, пагутарце, распавядзіце пра свае думкі, захапленьні... Хаця б памаўчыце разам. Але, калі ласка, не чакайце... Не чакайце...
жысьць,
сямейнае,
дзед