Сібірскія кельты

Feb 02, 2007 10:04

Гралі ў "Добрых Мыслях" з Крысам і ягонымі "дахадзягамі". Гралі часам міма касы, таму даводзілася хаваць хібы пад несусьветным драйвам :))) Атрымалася з большага файна. Толькі сцэна там з гулькін нос маленькая, як дарэчы й ганарары :) Ахоўнік тамтэйшы жжотъ. Усіх ірваў гэным... як яго... на "Н"... нцілектам, во! За тое мы з Натаю амаль палову мерапрыемства проста слухалі. Пасіўна!

Я, як высьветлілася, шорац. Гэта такі малы народ ў Сібіры. Дыягнэз ставіў Крыс па асаблівасьцях адносінаў плошчы вачэй да агульнае плошчы маёй морды. Во мне бабця Кемераўская неспадзянку падрыхтавала, царства ёй! А я сябе на'т і за расейца ня вельмі лічыў, бо ўсё жыцьцё на Беларусі... А тут, бач ты, "малы народ"... Ды яшчэ на кельтскай вечарыне :))

impressions, ceilidh, concerts, dohodyaggi

Previous post Next post
Up