Караоке

Nov 09, 2007 03:18

Добрыя мысьлі
- Добрый вечер, сегодня как всегда по четвергам у нас в кафе старінная русская забава караоке. Хотіте спеть - выбірайте песню в каталоге... да, у вас на столах... і говоріте мне ее номер.

"Добрыя мысьлі" страшнае месца, спадарства. Хаця бываюць там неблагія й душэўныя канцэрты. Але па чацьвяргох там... караоке. Не, ну я яшчэ разумею на п'яную галаву натыркнуцца ў парку ці на шпацыры па вячэрняе ялце на тэлевізар з калёнкамі й мікрафонам і прадраць як сьлед горла. Але каб хадзіць "как всегда по четвергам" у кавярню слухаць вакальныя высілкі караокавых ман'якаў... Ані слыху, ані голасу... Яны шчэ парамі туды ходзяць песьні сьпяваць. Дуэтам, ага. Самае жахлівае, што...

- Говорите мне ее номер, оплачиваете в кассу 3 тысячи рублей и поете. Кто желает? Ну тогда я пока спою...

Яны плоцяць за аўдыторыю. Ну сапраўды, пагундосіць песеньку можна й прымаючы душ. Але там няма для каго гундосіць. А так заплаціў тры тысячы і... аўдыторыя твая, твае скавытаньні нават слухаюць. Слухаюць такія ж як і ты. Цярпліва чакаюць сваёй чаргі.

За гадзіну, пакуль чакаў тамтэйшага арт-дырэктара, меў "асалоду" чуць клона прафесара лебядзінскага, што забиваў чарговы раз лодачніка, пугачову ў мужчынскім выкананьні, яшчэ нейкай трасцы... абавязковы "владзмерскій централ"...

А яны ішшо борюццо за званіе дома высокой культуры быта...

Мазгі плавіліся. Яны прызвычаіліся да просьценькае схемы, калі выканаўца ці то грае "па любві", ці то яму плоцяць, але... але не наадварот. "Драствуйця, я вам песенку хачу сьпець. Вось вам даляр, паслухайце, калі ласка"... Кагнітыўны дысананс у мяне, ага.

Аднак, і мы там будзем...
У нядзелю граем з мужыкамі сольнік у гэтым самым фальварку на Магілёўскай. Прыходзьце, сябры. Будзе весела. Баюся нават весялей, чымся караоке ;) Дэталі тут.

Нарэшце будзе байран на кельцкую й шаманскую часткі праграмы. Беларускі бубен для шаманства пасуе імхо ня надта - бразгату зашмат.

Дарэчы, заліў на ютуб відэа з нашага канцэрта ў МСК у красавіку. Усім глядзець! Там полька і шмат п'яных сібіракоў.

І нечакана аказваецца, што з боку маё "таўчэньне" двух чвартак ў бубен выглядае досыць прыкольна =)

Што яшчэ? Паставіў такі на думбэк плястык. Скура капрызіць, дый няма дзе ўзяць яе зараз. Але плястык гэты ад драмсэту, то бок не прысасаваны для перкусійных пасажаў ручкамі аніяк. Але на бязьлюдзьдзі й дзяк чалавек... Будзем вычварацца.

Пааблізваўся у музычнае краме на чаймсы, канцэртныя шэйкеры і іншую перкусійную "драбязу", элексіраўскія струны, маленькія комбікі, маленькія мэйнлеўскія дарбукі (яніку, ага)...

Халера, ну чаму ў саўке так цяжка зарабляць жывой музыкай???????
Усё эмуляцыя. Усё караоке.
Previous post Next post
Up