Sep 12, 2011 19:15
Апошнім часам навалілася розных опцый на выбар, вялікіх і маленькіх, "харошых і разных": крэатыў да бяссільля альбо механічная праца без напругі; Тайвань ці Галяндыя; дуды ці дзеці; стопіццот паўжывых пражэктаў ці адзін паўнавартасны; бытавуха ці самарэалізацыя; мацерны расповед пра ебанутую кабылу vs дыспут пра меру адказнасьці аўтара пры інтэрпрэтацыі вядомых сюжэтаў…
Увогуле, жыцьцё - суцэльны выбар: (з) кім, чым, у што, да чаго. Пры тым выбар штодзённы, асэнсаваны, верыфікуемы, актуальны… Жыцьцё як праект са SMART-крытэрамі?
Тым часам, подлыя манеткі завісаюць у паветры, ня хочучы браць адказнасьць. А абіраць трэба. Самому. І парады ніхто ня дасьць… Дый і ня трэба, чо! :)
ЗЫ Хаця… Ну ладна, пра тое-сёе можна. Пытаньне дня: курс на выбар - Харэўскі ці Сагановіч? ;)))
жысьць