Ніколі не любіў і не люблю абсалютных выразаў кшталту «Вось гэты выканаўца/альбом/песьня/фільм/актор/рэжысер/верш/паэта/пісьменьнік/колер/мастак/малюнак/шрыфт/яшчэ_які_заўгодна_мастацкі_элемент мой самы курва любімы!»
Такія заявы робяць з названага нейкае падабенства ідала. Маўляў, не чапайце маё чыстае-сьветлае-сьвятое-любімае сваімі бруднымі лапамі й аргумэнтамі, усё адно нічога не зразумееце. А калі й зразумееце, дык я ўсё адно гэта больш люблю чым вы, хоць і віду не падам.
Такія заявы ўскосна адмаўляюць вартасьць тысячаў-мульёнаў падобных (і ня вельмі) твораў ці творцаў.
Такія заявы наводзяць на думку аб абмежаванасьці таго, хто так кажа.
Такія заявы накладаюць адказнасьць за свайго ідала.
Я зазвычай пазьбягаю так казаць. Я зазвычай пазьбягаю манаполіі й кажу: «Адзін з маіх самых любімых...» То бок усяго адзін - са шматлікіх вартых.
Але ўсё пад нябёсамі... І некалькі год таму ў мяне з'явіўся... самы любімы фільм. Не адзін з, а менавіта самы. Бо я(!) ня ведаю як да яго дакалупацца!!! ;))
Ён папросту лепшы. Гэта
Hero (aka "Ying xiong" ці
"Герой"). Я адпачыаю й узрушваюся кожны раз як яго бачу і не перастаю гэтаму зьдзіўляцца...
Выдатны й надназначны сюжэт, выдатныя спецэфекты й бойкі, выдатная праца апэратара, выдатныя калярыстычныя вырашэньні, выдатная музыка (асбліва той сівы дзядок са
старадаўняй кітайскай цытрай!), выдатнейшае глыбіні сэнс, выдатнейшая глеба для роздуму й дыскусій...
Музыка, каліграфія й мастацтва боя - усяго толькі розныя шляхі да адной мэты.
І не чапайце маё чыстае-сьветлае-любімае сваімі камэнтарамі пра кітайскія коміксы, прапаганду таталітарызма й... Хаця... 天下 :)))